Чарговы дзень пад акупацыяй
Чарговы дзень пад акупацыяй | |
---|---|
музычны альбом Deviation | |
Дата выпуску | ліпень 2009 |
Жанр | панк-рок |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
«Чарговы дзень пад акупацыяй» ― чацвёрты студыйны альбом гурта «Deviation», выдадзены ў 2009 годзе.
Спіс песень
[правіць | правіць зыходнік]Увага! Артыкул змяшчае ненарматыўную лексіку. |
№ | Назва | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Пад акупацыяй» | ||
2. | «Будучым ворагам дзяржавы» | ||
3. | «Забі мяне мент» | ||
4. | «Пяшчота» | ||
5. | «БМА» («Sex Pistols») | ||
6. | «Заябала» | ||
7. | «Сэкс з прэзідэнтам» | «Down Set » | |
8. | «Восень. Верасень.» (feat. Филя) | ||
9. | «Твой бацька фашыст» («Телевизор ») | ||
10. | «Целепузік Лу-лу» (папа Коли) | ||
11. | «День победы» («АукцЫон ») | ||
12. | «Памятай свае карані» | ||
13. | «Калі Лука здохне» |
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Музычны журналіст Сяргей Будкін з партала Experty.by адзначыў, што «вельмі няроўны, правакацыйны, душэўны, грубы і шчыры альбом падарылі нам гарадзенцы». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by мяркуе, што «у цэлым альбом вельмі прамалінейны і брудны па гуку, але ёсць у ім нешта такое першабытна-сапраўднае. Вядома, гэта жудасна скрыўленае люстэрка рэчаіснасці, але якое з’яўляецца адказам на іншыя скрыўленні». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by лічыць, што «галоўны й неаспрэчны плюс гэтай праграмы ― гранічная шчырасьць. Тая шчырасьць, ад адсутнасьці якой церпяць многія з тых, хто называе сваю музыку рокам, якой часьцей за ўсё й блізка няма ў тых, хто называе сваю музыку рэпам, якая цалкам адсутнічае ў тых, хто выконвае сіроцкія плачы пад назвай „папулярная беларуская песьня“…». Музычны крытык Алег Клімаў з партала Experty.by выказаў меркаванне, што «каштоўнасць альбома ў тым, што тут сабрана шмат з аўдыё-прыколаў, звязаных ясна з кім».
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Стас Пачобут — вакал
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deviation "Чарговы дзень пад акупацыяй" (руск.). Experty.by (30 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022. Праверана 15 верасня 2023.